Швэцыя ёсьць радзімай Альфрэда Нобэля, вынаходцы дынаміту ды іншых выбуховых рэчываў. Большую частку свайго багацьця ён выдаткаваў на забесьпячэньне сваёй прэміі ў фізыцы, хіміі, літаратуры, фізыялёгіі ці мэдыцыне, а таксама прэміі міру.
Як і большасьць людзей, вы, пэўна, думаеце, што Нобэлеўскую прэмію атрымоўвалі толькі лепшыя зь лепшых. Магчыма, вы лічыце таксама, што ўзнагарода адпаведнага камітэту прысуджалася неверагодным прарывам у навуцы і міратворчым працэсе. Вы таксама ведаеце, што Нобэлеўская прэмія не прысуджаецца пасьмяротна. Калі вы згодныя хаця б з адным з гэтых сьцверджаньняў, тады будзеце прыемна зьдзіўленыя…
Вось некалькі цікавых хвактаў пра Нобэлеўскую прэмію, яе ляўрэатаў (і не-ляўрэатаў), што зьменяць вашыя ранейшыя перакананьні.
Ад Вільні да Ўладывастоку - у дарозе правёўшы пяць месяцаў, фатограф Гэрд Людзьвіг з каналу “National geographic” назьбіраў шокавыя сьведчаньні безадказнага стаўленьня савецкае эпохі да экалёгіі. Гэтыя здымкі павіны стаць сур’ёзным урокам для чалавецтва. То бок - для ўсіх нас…

Вярблюды перасякаюць высахлае дно Аральскага мора. Ірыгацыя рэчак, што напаўнялі яго, прывяла да катастрафічнага зьмяншэньня ягонай плошчы і стварэньня могілак для затанулых караблёў на тым месцы, дзе некалі блішчэлі воды выдатнага заліву.
Слабанэрвовым лепей не глядзець…
December 10, 2007 – 18:11
Ізноў вольная энцыкляпэдыя (гэтым разам - глябальная) просіць нашае дапамогі. Найперш - фінансавае. Што яшчэ можна для яе зрабіць? Spread the word. Якім чынам?
Усе патрабаваньні прыводзіць тут ня мае сэнсу (напрыклад, памер пляцоўкі), бо ўсё адно будзем гуляць на тым, што маем. Але даўно самому хацелася быць болей спрактыкаваным і падкаваным на выпадак узьнікненьня спрэчак, у якіх правым аказваецца найчасьцей той, хто альбо грамчэй крычэў, альбо той, хто болей матчаў па тэлевізары глядзеў (ну гэта яшчэ ня самы горшы выпадак), альбо той, хто мяркуе, што ўмее гуляць у валяйбол лепей за ўсіх астатніх.
Прасьцей кажучы, загастру тут увагу на спрэчных момантах у нэпасрэдна самім гульнявым працэсе.
Сёньня расейскі ахоўнік Барыс Сураў прысуджаны да 32 месяцаў зьняволеньня за забойства бяздомнага сабакі Рыжыка.
Далей.