headermask image

header image

Пад пагрозай зьнішчэньня

Бэйшы, альбо азёрны дэльфин

Кітайскі рачны дэльфін у 2007 годзе перанесены сусьветным зьвязкам па ахове навакольнага асяродзьдзя з катэгорыі проста “выміраючых” відаў у разрад “крытычных”. Ягоная папуляцыя рэзка скарацілася за апошнія 30 год з прычыны актывізацыі прамысловага засваеньня ракі Янцзы - месца ягонага пасяленьня. Калі ў 50-х гадох мінулага стагодзьдзя колькасьць асобінаў дэльфінаў складала 6.000 адзінак, дык апошні дакумэнтальна пацьверджаны выпадак назіраньня гэтага віду адносіцца да 2004 году. Адмыслова арганізаваная дзеля выратаваньня бэйшы ў 2006-м годзе экспэдыцыя не прынесла станоўчых вынікаў. Але нават калі й была верагоднасьць не заўважыць аднаго-двух дэльфінаў, дык гэткая іх колькасьць ужо ня здольная захаваць від ад поўнага выміраньня.

Гэтыя гарылы насяляюць пераважна пушчы і забалочаныя мясцовасьці на тэрыторыі Анголы, Камэруну, Цэнтральна-Афрыканскае Рэспублікі, Конга, Дэмакратычнае Рэспублікі Конга, Экватарыяльнае Гвінэі й Габону. Папуляцыя зьніжаецца праз камэрцыйную дзейнасьць насельніцтва і схільнасьці да захворваньняў на кардыёміяпатыю і да вірусу Эбола.

Яшчэ ў 2006-м годзе ў сьпіс зьнікаючых трапілі 5 відаў сьцярвятнікаў. Далейшае скарачэньне папуляцыі эгіпецкага сьцярвятніку адбываецца з прычыны зьнішчэньня месцаў пасяленьня, недастачы харчу, сутыкненьняў зь лініямі электраперадачаў. Асноўная ежа сьцярвятніка - мярцьвячына, аднак ня грэбуюць яны й невялікімі жывёламі ці яйкамі. Каб раструшчыць чарапахаў панцыр, драпежнік скідае яе з вышыні на камяні. Страўсіныя яйкі ён разьбівае падобным чынам, скідаючы на іх камяні.

Гэтая зьмяя, што пражывае толькі на адной выспе ў Каліфарнійскай затоцы ў Мэксыцы, “вінаватая” тым, што мае цікавыя колеравыя варыяцыі скуры, прыцягальныя для розных калекцыянэраў. Аднак папуляцыя зьмяншаецца яшчэ й з прычыны зьмяншэньня вольнае тэрыторыі для пражываньня. Дарэчы, гэтая грымучая зьмяя зусім не падобная на іншых сваіх суродзічаў поўнай адсутнасьцю “грымоты”. А сваю кароткую даўжыню і спрыт яна скарыстоўвае для здабычы ежы на дрэвах, у той час як астатнія грымучыя зьмеі пераважна харчуюцца на зямлі.

Бангайская рыба-кардынал карыстаецца попытам у трымальнікаў хатніх рыбак. Велізарныя аб’ёмы продажу гэтых рыбак (600.000 - 900.000 у год) паставілі від на мяжу зьнікненьня. У дзікай прыродзе кардынала можна сустрэць толькі ля Бангайскага архіпэлягу ў Інданэзыі. Але папуляцыя ня мае мажлівасьці разьвівацца з прычыны зьмены клімату і зьмяншэньня арыялу.

Від стаіць на мяжы выміраньня з 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Дзеля замаруджаньня зьмяншэньня колькасьці гавіялаў было вырашана гадаваць іхнія яйкі ў штучных інкубатарах, пасьля вяртаючы іх у жывую прыроду. Тым ня меней, сёлета від трапіў у сьпіс надзвычай крытычных выміраючых у сьвеце. Дарэчы, нягледзячы на свае памеры (да 6 м у даўжыню), гавіял харчуецца пераважна рыбай. Ягоныя слабыя сківіцы бясьпечныя для чалавека і жывёлаў.

Упершыню каралы дададзеныя ў сьпіс выміраючых відаў. Тэмпэратурныя флюктуацыі Эль-Ніньё, што сталі паўтарацца часьцей у 80-х гг. XX ст., прывялі да пагаршэньня ўмоваў для існаваньня каралаў ля Галапагоскіх выспаў. Навукоўцы мяркуюць, што глябальнае пацяпленьне спрычыніцца да пачашчэньня патэрнаў Эль-Ніньё. Акрамя таго, чалавечая дзейнасьць у акіяне можа зьнішчыць каля траціны каралавых рыфах за наступныя тры дзесяцігодзьдзі.

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*