Некаторыя з гэтым хітрынак яшчэ ў школе мяне нас навучыла нашая першая Настаўніца Валянціна Аляксееўна, таму зь іх і пачну гэтую лякалізацыю.
- Множаньне на 11
- Множаньне на 9
- Множаньне на 5
- Узьвядзеньне ў квадрат
- Множаньне на 4
- Дзяленьне на 5
Памнажаць на 10 умее ці любы шкаляр. А вось жа на 11 гэта рабіць таксама вельмі проста, аднак ня кожны пра гэты спосаб ведае. Каб памножыць двухразрадавы лік на 11, дастаткова паміж двума ягонымі разрадамі ўставіць іхнюю суму - гэта й ёсьць канчатковы вынік.
Прыклад: 52 х 11 -> 5(5+2)2 -> 572
Калі ж у выніку складаньня атрымоўваецца двузначны лік, спосаб крыху іншы. У гэтым разе ў сярэдзіну трэба ўставіць толькі толькі адзінкі ад сумы, а да першага множніку дадаць дзесятковы разрад.
Прыклад: 86 х 11 -> 8(8+6)6 -> 8(14)6 ->(8+1)(4)6 -> 946
Множаньне адбываецца… проста на пальцах. Загніце палец, парадкавы нумар якога адпавядае ліку, каторы вы хочаце памножыць на 9. Зьлева ад загнутага пальцу атрымаеце дзесятковы разрад ліку, справа - адзінкавы.
Прыклад: 3 х 9 -> загінаем трэці палец, зьлева маем два, справа сем -> 27
Каб памножыць шматразрадны лік на 5, прасьцей сьпярша памножыць яго на 10 (то бок проста даставіць у канцы нуль), а пасьля гэтага падзяліць выінк напалову.
Прыклад: 37 х 5 -> 37 x 10 / 2 -> 370 / 2 -> 185
Асьлі лік двухразрадны і сканчаецца на 5, памножыць яго на самога сябе таксама вельмі проста. Дзесятковы разрад памножце на яго самога, павялічанага на адзінку, а ў канцы пастаўце 25. Вуаля!
Прыклад: 352 -> 3 x (3+1) & 25 -> 1225
Гэта тое самае, што двойчы памножыць удвая.
Прыклад: 57 х 4 -> (57 x 2) + (57 x 2) -> 114 + 114 -> 228
Прынцып “сьпярша памножыць, пасьля падзяліць” - прыблізна так, як мы на 5 множылі. А ў гэтым выпадку памнажаем на 2 і дзелім прамежкавы вынік на 10.
Прыклад: 574 / 5 -> (574 x 2) / 10 -> 1148 / 10 -> 114,8
Астатняе ня так значнае, але азнаёміцца можна тутака.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds































BlogoSquare
4 Comments so far (Add 1 more)