headermask image

header image

Лепшыя навуковыя фотаздымкі 2007 году

Ірляндзкі мох

Фотаздымак з выяваю ірляндзкага мху пры натуральным асьвятленьні прынёс Андрэа Оттэсэну з унівэрсытэту Мэрылэнду першае месца па вэрсыі Нацыянальнага навуковага фонду ЗША і часопісу “Навука“. Гэны мох расьце багата на якіх схілах скалаў Эўропы і Паўночнае Амэрыкі ля Атлянтычнага акіяну, але здымак зроблены пад водамі акіяну, дзе ён таксама здабываецца дзеля карагінану, якое ў ім утрымліваецца. Гэтае рэчыва ўжываецца ў харчовай прамысловасьці як напаўняльнік ці згушчальнік. А фотаздымак звычайнае водарасьці паказвае, якімі складанымі насамрэч ёсьць нават прасьцейшыя арганізмы.

Што гэта за міфічная істота?

Першае месца з папярэднім намінантам падзяліў Кай-хунь Фунь са шпіталю ў Ганконгу, дасьледуючы захворваньне шчытападобнай залозы ў 33-гадовай кітайскай жанчыны. Падчас гэтай працэдуры ён і атрымаў кампутарную тамаграму… далікатных структураў унутры чалавечага носу. Рознакаляровыя паражніны ў разрэзе носу зьнізу - ёсьць прыдаткавыя пазухі, запоўненыя паветрам. Менавіта з-за іх паражэньня і пакутуюць, напрыклад, алергікі.

 

Падобна да нейкае стужкі

Мятал са шчыльнасьцю стужкі атрымалі студэнт і хімік Гарвардзкага ўнівэрсытэту, расплавіўшы прыпой. Пасьля ён быў зьмешчаны ў тонкую сыліконавую трубку. Застылы прыпой можна было зьвязаць нават у вузел, але тым ня меней, ён працягваў праводзіць электрычнасьць.

Нэрвовыя імпульсы нікаціну

Фотаздымак ёсьць толькі ўрыўкам відэароліку, што паказвае, якім чынам нікацін імітуе нэрвовыя імпульсы для цэнтру задавальненьняў мозгу. З дапамогай кампутарнай 3d-графікі Донна ДэСмэт і Джэйсан Гэрэра са студый Гэрда стварылі мадэль “фізыялягічнага мэханізму нікацінавае залежнасьці”.

Здымак паходзіць з кароткамэтражнага фільму “Трансфармацыі Мёбіўса раскрытыя”, зьнятага Дугласам Н.Арнольдам і Джонатанам Рогнэсам з унівэрсытэту Мінэсоты. У фільме паказана, наколькі прасьцей выглядаюць складаныя гэамэтрычныя трансфармацыі пры спробе аддаліць пэрспэктыву.

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*