Сёньня расейскі ахоўнік Барыс Сураў прысуджаны да 32 месяцаў зьняволеньня за забойства бяздомнага сабакі Рыжыка.

21 сакавіка 2006 году ахоўнік станцыі мэтро “Канькова” 58-гадовы Барыс Сураў схапіў сабаку, які жыў на гэтай станцыі, і пачаў зьбіваць яго на вачох у пасажыраў, сярод якіх былі й маленькія дзеці. У ветэрынарнай клініцы сабаку паставілі цэлы букет дыягназаў: закрытая чэрапна-мазгавая траўма, сутрасеньне мозгу, ацёк мозгу, унутраная гематома, частковая страта зроку левым вокам. Дактары 2 тыдні змагаліся за жыцьцё Рыжыка, але ўратаваць невінаватага сабаку ня здолелі.
Сам Барыс Сураў ў судзе свае віны не прызнаў. Нягледзячы на паказаньні сьведкаў, ён сьцвярджаў, што сабака ўкусіў яго за руку, пасьля чаго Барыс адштурхнуў яго і ўдарыў адзін раз аб сьцену. Але сьведкі, якія прысутнічалі пры гэтым, давялі справу да прэсы. У асноўным дзеля дзякуючы розгаласу ў прэсе справа дайшла й да пракуратуры, бо забойца пагражаў і сьведкам.
Абвінавачаньне грунтавалася на чатырох артыкулах КК РФ: арт.245 ч.1 (жорсткае стаўленьне да жывёл), арт.213 ч.2 (хуліганства), арт.167 ч.1 (зьнішчэньне чужое ўласнасьці), арт.119 (пагроза забойствам). Дзяржабвінаваўца патрабаваў прысудзіць Сураву пакараньне тэрмінам тры гады пазбаўленьня волі і кампэнсацыю маральнага й матэрыяльнага ўрону памерам 50 тысяч расейскіх рублёў (прыблізна 1400?) на карысьць апякункі Рыжыка, якая займалася ягоным лячэньнем. Суд прыгаварыў Сурава да 2 гадоў 8 месяцьаў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай прысуду, а таксама 3-хгадовым выпрабавальным тэрмінам. Рашэньне суду выклікала новую хвалю выступаў з патрабаваньнямі да ўладаў прыняць закон пра ахову жывёл.
17 лютага гэтага году ля ўваходу на станцыю мэтро “Мендзялееўская” намаганьнямі абаронцаў правоў жывёлаў была ўсталяваная кампазыцыя “Спагада”, прысьвечаная сабаку па мянушцы Мальчык. Сабака быў публічна забіты на гэтай станцыі каля пяці год таму расейскай фотамадэльлю Юліянай Раманавай пасьля таго, як яна сьпярша нацкавала на бяздомнага сабаку свайго баявога стафардшырзкага тэр’ера. Тады таксама дзякуючы розгаласу ў прэсе і неабыякавасьці людзей справу замяць не ўдалося, і Ю.Раманава цяпер знаходзіцца ў псыхіятрычнай больніцы.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds
































BlogoSquare
One Comment