headermask image

header image

Не зашкодзіць ведаць

  • Лепшай CMS з адкрытым зыходным кодам для сацыяльных сетак 2007 году абвешчаны рухавік WordPress. Другое месца падзялілі Elgg і Drupal.
  • 3D-маляваньне на асфальце. Такога я яшчэ ніколі ня бачыў.

    Працы Джуліян Бівэр.
  • Касьмічныя грошы. Нібыта традыцыйныя мэталёвыя манэты ўяўляюць небясьпеку для касманаўтаў з-за вострых краёў і ўсё такое, а крэдытныя карткі выйдуць са строю ад касьмічнае радыяцыі. То квіды мусяць быць палімерныя.
  • 82 пінг-сэрвісы. Дазволіў у наладках пінгаваньне гуглем, яхай і тэкнарацяй (у ЎордПрэсе па дэфолце толькі пінг-а-мацік).
  • 100 геніяльных людзей сучаснасьці. Шкада хіба, што па вэрсыі брытанцаў: большасьць пазначаных геніяў альбо зь Вялікабрытаніі, альбо з ЗША. Беларусам месца не хапіла. Хіба толькі… Джордж Сорас, выгнаны прэч зь Беларусі са сваім дабрачынным фондам (3-е месца) ды Гары Каспараў, які цяпер у апазыцыі да паноўнага рэжыму ў Расеі (25-ы ў сьпісе), нейкае дачыненьне маюць. І яшчэ парадуемся за суседзяў: польскі кампазытар Генрык Гарэцкі на 32-м месцы, украінскі мастак і скульптар Іван Марчук - 72-і.
  • 69 SEO-прыладаў для вашае бачыны. Блукае з блёгу на блёг, але ніколі ня стане бОянам.
  • Афляйн- і анляйн-рэдактары на дзьве тэмы. Некаму больш прыдасца сьпіс прымочак да Visual Studio, а астатнім - сьпіс рэдактараў пастоў. ;)
  • Што павінен ведаць і выконваць праграмайстар, наймаючыся на працу. Стаўся да іншых так, як хочаш, каб ставіліся да цябе. Не, гэта не панацэя. Але прынамсі твае сумленьне будзе чыстае.
  • Конкурс вершаў пра rss. Абяцаюць да таго ж плягін, які замест звычайнага “сухога” запрашэньня падпісацца на rss-стужку будзе цытаваць выпадковы верш з намінантаў.
  • Мяняю ноўтбук на кеды: новы крыятыўны конкурс ад Гігамарку. Вашыя ідэі вітаюцца і ўзнагароджваюцца!

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

2 Comments so far (Add 1 more)

  1. Пока успел прочитать только эту одну запись, если и все остальное также интересно, то автору респект :)

    1. AndreyK on May 21st, 2008 at 23:26
  2. Ну если вы действительно это прочитали, то - респект.

    2. Renessaince on June 9th, 2008 at 22:23

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*