- Я таксама сьпярша падумаў, што генэральным дырэктарам “Бэлэнэрга” прызначылі галоўнага рэдактара “саўбелкі”. Але гэты Павал Якубовіч, высьвятляецца, былы намесьнік генэральнага дырэктара “Белэнэрга”.
- Адзін адмарожаны пуэрта-рыканец Guillermo Habacuc Vargas сілай адабраў у дзяцей шабачку, каб прывязаць яе ў нейкай моднай галерэі Нікарагуа і… замарыць голадам. Гэткі ўчынак ён назваў “мастацтвам”. Не разумею, што там за публіка такая і што за біенале, на які яго за гэта прынялі, але… Падпісаць пэтыцыю супраць удзелу гэтага вырадка (у мяне няма іншых словаў) ў “Bienal Centroamericana Honduras 2008″ (увага! “Ciudad / Localidad” = “Горад / Места”, “PaУs” = “Краіна”).
Каму: Biennial Central Hondura 2008
14 верасьня 2007 - ад “Нацыянальнага часопісу Коста-Рыкі“:
З дыскусыямі праходзіў апошні дзень Каста-Рыканскай біянале візуальных мастацтваў-2007 (далей - біянартэ). Шляхам строгага адбору быў вызначаны вузкі сьпіс удзельнікаў ад краіны (6 чалавек), прапанаваных для ўдзелу ў падобнай Biennale Central Honduras 2008.
Пераможцамі гэтага фэстывалю сучаснага мастацтва, што адбыўся ў шосты раз, сталі: Errol Barrantes, Habakkuk Guillermo Vargas, Oscar Figueroa, Mimiam Hsu, Stephen Stone і “The gang of sumergidos-emergentes” (Sila Chanto ды Jhafis Quintero).
Журы склалі: Ana Sokoloff (Калумбія), Oliver Debroise (Мэксыка) і Rodolfo Kronfle Chambers (Эквадор), іхні выбар грунтаваўся на высокаякасных творах і ідэальнага балянсу ідэі й рэалізацыі.
Біянартэ арганізаваны Entrepreneurs for the Arts.******************
Адзін з “мастакоў”, Guillermo Habacuc Vargas ( http://www.marcaacme.com/blogs/analog/index.php/2007/08/22/5_piezas_de_habacuc ) падчас фэсту замарыў да галоднае сьмерці сабаку.
Лічым непрымальным тое, што такім чынам растаптаныя правы жывёлаў, і тое, што гэты “мастак”, хоць меў выбар не чапаць гэтага сабаку на вуліцы ўвогуле, прывязаў яго да сьцяны ў галерэі, дзе той і памёр прывязаны.
—————–
З блёгу Rodrigo Peñalba
http://www.marcaacme.com/blogs/analog/index.php/2007/08/22/5_piezas_de_habacuc“Было вядома, што сабака памёр на наступны дзень ад голаду. Падчас уганараваньня пераможцаў высьветлілася, што сабака быў спайманы ў поўдзень у адным з раёнаў Манагуа між алюмініевымі і картоннымі хатамі. Дзеці тых дзесяцёх гараджан, што дапамагалі лаваць сабаку, атрымалі падарункі. Некаторыя людзі на выставе прасілі мастака ня зьдзеквацца з сабакі; але “мастак” адмовіўся. Сабаку звалі Natividad (Нараджэньне), і яго пакінулі паміраць на вачах ва ўсіх наведвальнікаў, нібы ў бессаромным тэлевізыйным шоў, дзе нібыта ніхто нічога ня робіць, толькі аплядуе ці проста зьбянтэжана глядзіць.”
——————–
Мы ўжо нічога ня можам зрабіць дзеля ўратаваньня гэтага сабакі. Адно толькі патрабаваць ад арганізатараў Biennale Central Honduras 2008 не прымаць гэткага “мастака”-вычварэнца. Малецеся ўсе разам за гэта і распаўсюджвайце зьвесткі пра гэты акт чалавечае бязглуздасьці, каб сабраць як мага болей подпісаў дзеля вэта на біянале.
З павагай,
- Цікавы падыход на тэхналёгію праграмаў з адкрытым зыходным кодам: WordPress грунтуецца на прынцыпах адкрытых сарцоў, маралі й дэмакратыі. Да такое высновы стваральнік гэтага цудоўнага рухавічку для блёгаў Мэт Малэнвэг “прыйшоў”, відаць, пасьля таго, як адным цудоўным ранкам трафік іхняе афіцыйнае бачыны зьменшыўся на чвэрць. Гэта кітайскі паноўны рэжым перакрыў досяг сваім грамадзянам. “Гэта самая што ні на ёсьць орўэльская, ідыёцкая прапанова, што я чуў у сваім жыцьці… Гэта, фактычна, для мяне ёсьць несумненным злом… Я не магу ўявіць, каб мы маглі з гэтым пагадзіцца і пасьля гэтага не адчуваць сябе брыдка,” - гэтак выказаўся Мэт пра мажлівасьць адчыніць асобную бачыну для кітайскіх наведвальнікаў, дзе кантэнт бы фільтраваўся згодна з патрабаваньнямі ўладаў Кітаю, а зьвесткі пра наведвальнікаў перадаваліся б кітайскаму ўраду. І таму, па ягоным сьцвярджэньні, ён і робіць WordPress адкрытым, бо “немагчыма забараніць людзям свабоды творчасьці што да коду”. Кожны можа падладзіць ягоны прадукт пад свае ўласныя патрэбы, а калі за гэтую справу бярэцца ўся сусьветная супольнасьць… Гэта робіцьWordPress “такім бескаштоўным і адначасна такім неацэнным”.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds































BlogoSquare
2 Comments so far (Add 1 more)