Ізноў вольная энцыкляпэдыя (гэтым разам - глябальная) просіць нашае дапамогі. Найперш - фінансавае. Што яшчэ можна для яе зрабіць? Spread the word.
- Дадаць на сваю анляйнавую бачыну банэр. Вялікая іх колькасьць ужо сабраная, напрыклад, ахвочымі на самой Вікіпэдыі-Fundraising. Зрабіў і я некалькі - там гэта вітаецца, зразумела, тым болей што на Мове дагэтуль не было. Вось толькі не даўмеўся, як можна туды гэта ўсё запампаваць. Таму - пакуль што тут.
- Зарэгіцца (бррр, не люблю гэткі паварот падзеяў) на флікры і на facebook дзеля таго, каб і там пашыраць суполку сяброў Вікіпэдыі.
- Распаўсюдзіць відэа, у якім заснавальнік Вікіпэдыі Джымі Ўэйлз выказваецца пра тое, як вольныя веды зьмяняюць сьвет [да лепшага] і як вы можаце ў гэтым паўдзельнічаць. Нават з субтытрамі на розных мовах.
- Напісаць пост на вольную тэму. Напрыклад, чым для вас ёсьць Вікіпэдыя; ці за што яе варта любіць/не любіць; якія цікавыя хвакты, што невядомыя іншым і г.д. Рыкурсыўны артыкул заўжды вам ў дапамогу.
- Ваш варыянт.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds


































BlogoSquare