headermask image

header image

Ад СССР спакон вякоў нам засталася спадчына

Ад Вільні да Ўладывастоку - у дарозе правёўшы пяць месяцаў, фатограф Гэрд Людзьвіг з каналу “National geographic” назьбіраў шокавыя сьведчаньні безадказнага стаўленьня савецкае эпохі да экалёгіі. Гэтыя здымкі павіны стаць сур’ёзным урокам для чалавецтва. То бок - для ўсіх нас…

Гэта Аральскае мора

Вярблюды перасякаюць высахлае дно Аральскага мора. Ірыгацыя рэчак, што напаўнялі яго, прывяла да катастрафічнага зьмяншэньня ягонай плошчы і стварэньня могілак для затанулых караблёў на тым месцы, дзе некалі блішчэлі воды выдатнага заліву.

Такая вада блізу Баку

Слаі нафты і хімікатаў пакрываюць ваду масьляным слоем ля Баку. Сьцёкі з гэтых мясьцінаў зьнішчылі ўсё жывое ў навакольных рэчках, азёрах ды сажалках.

Маленец, хворы на імунадэфіцыт. Сумгаіт

Шпітальны пэрсанал клапоціцца пра маленца, што пакутуе ад імунадэфіцыту. Цераз гадзіну пасьля здымку дзіця загіне. Выкіды хімычных заводаў пашкодзілі імунную сыстэму мноства дзетак.

Сьляпы ўрод ад нараджэньня. Сямей, Казахстан

Выпадзеньне ядзерных ападкаў на тэставым палігоне ля Сямея спарадзіла хвалю дэфэктаў пры нараджэньнях. Гэты 13-цігадовы хлопчык, што жыве на палігоне, нарадзіўся сьляпы і скалечаны.

У мэдычным дыягнастычным цэнтры, Сямей

Хатняя атмасфэра ў мэдычным дыягнастычным цэнтры ня надта аблягчае дзіцячыя пакуты. Жыхары рэгіёну пакутуюць ад раку й іншых захворваньняў праз ядзерныя выпрабаваньні на палігоне ля Сямея.

Пакаленьне бязрукіх дзяцей

Усе гэтыя дзеці з двух суседніх раёнаў Масквы былі народжаныя без перадплечча. Навукоўцы мяркуюць, што гэты прыроджаны дэфэкт быў выкліканы сумесьсю розных засьмечвальнікаў.

Рыбалоўля на сьмертаносным возеры ў Магнітагорску

Мноства рыбакоў узімку зьбіраецца на лёдзе ракі Ўрал. Ведаючы пра тое, што рака страшэнна забруджаная адкідамі са сталеліцейнага заводу, рыбаловы не ўжываюць самі свой улоў, збываючы яго на базары.

Забруджаная сажалка - забаўка для дзетак

Дзеці гуляюцца ў забруджанай адкідамі з сагнілых трубаў сажалкі. Калі нафтаздабыча ў 1960-х гадох перамясьцілася ў Сыбір, азэрбайджанскія залежы згубілі прывабнасьць і прыйшлі ў заняпад.

Вывяржэньне распаленае дзындры ў Нарыльску

Вытокі вадкае дзындры асьвятляюць палярную ноч - захапляльнае відовішча і велізарная шкода з-за адмовы ад пераплаўкі нікэлевых ды медных адкідаў.

Данецкія шахцёры

Паленьне яшчэ больш падвышае верагоднасьць захворваньняў на рак лёгкіх і іншых бранхіяльных хвароб сярод шахцёраў, якія на працы штодня гарантавана шдыхаюць порцыю вугальнага пылу.

Такое ў Новакузьнецку неба

Дым ад мэталюргічнага заводу выблёўвае ўгарны газ у паветра над Новакузьнецкам. У пачатку 1990-х гадоў блізу 35 мільёнаў расейцаў сталі ахвярамі забруджанага паветра.

Глыток сьвежага паветра. Кунда, Эстонія

Рабочыя ўдыхаюць жаданае паветра пасьля сканчэньня зьмены ў запыленых цахах цэмэнтавага заводу. Цяжкія ўмовы працы ў пыле зьнясільваюць іх за дзень.

via Пацучыны кароль

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*