Швэцыя ёсьць радзімай Альфрэда Нобэля, вынаходцы дынаміту ды іншых выбуховых рэчываў. Большую частку свайго багацьця ён выдаткаваў на забесьпячэньне сваёй прэміі ў фізыцы, хіміі, літаратуры, фізыялёгіі ці мэдыцыне, а таксама прэміі міру.
Як і большасьць людзей, вы, пэўна, думаеце, што Нобэлеўскую прэмію атрымоўвалі толькі лепшыя зь лепшых. Магчыма, вы лічыце таксама, што ўзнагарода адпаведнага камітэту прысуджалася неверагодным прарывам у навуцы і міратворчым працэсе. Вы таксама ведаеце, што Нобэлеўская прэмія не прысуджаецца пасьмяротна. Калі вы згодныя хаця б з адным з гэтых сьцверджаньняў, тады будзеце прыемна зьдзіўленыя…
- Прэмія, што ўручаецца ў галіне эканомікі, папраўдзе ня ёсьць Нобэлеўскай, бо заснаваная не паводле волі сп. Альфрэда Нобэля, як усе астатнія. Гэтая прэмія, як і ўсе Нобэлеўскія, прысуджаецца тым самым камітэтам, але толькі пачынаючы з 1969 году. Такім чынам, гэта прэмія памяці Альфрэда Нобэля.
- Імёны намінантаў на прэмію не абвяшчаюцца публічна (за выняткам “уцечак” інфармацыі), а самыя зьвесткі пра намінантаў хаваюцца на працягу пяцідзесяці год. Прэса нярэдка паведамляе пра намінаваньне тае ці іншае асобы, але дакладна пацьвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю мажліва не раней, чым цераз пяцьдзесят год.
- Прэтэндаваць на атрыманьне Нобэлеўскае прэміі могуць толькі жывыя асобы. Тым ня меней, калі чалавек памёр ужо пасьля таго, як быў вылучаны на прэмію, усё-ткі можа яе атрымаць пасьмяротна. Гэтак здаралася двойчы, апошнім разам у 1961-м годзе, калі Dag Hammarskj?ld, Генэральны сакратар ААН, пасьмяротна атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру, загінуўшы ў катастрофе самалёту ў Афрыцы.
- Атрымоўваецца, што любы чалавек, які жыве ў пэўны момант, можа быць намінаваны на атрыманьне ўзнагароды. Цяжка паверыць, што Адольф Гітлер, Бэніта Мусаліні ды Іосіф Сталін былі намінаваныя на атрыманьне Нобэлеўскае прэміі міру!
- Зьдзіўляе, што асоба, якая, здаецца, найбольш заслугоўвала прэміі міру, так і не змагла яе атрымаць. Махандас “Махатма” Гандзі, індыйскі лідар, які стаяў за негвалтоўны супраціў у барацьбе за незалежнасьць Індыі ад каляніяльных уладаў, вылучаўся на прэмію пяць разоў, але кожны раз прэмію атрымоўвалі іншыя. У 1948-м годзе ён быў забіты ўсяго за 2 дні да чарговага намінаваньня, што пазбавіла яго магчымасьці быць прэтэндэнтам на ўзнагароду ў шосты раз і, адпаведна, магчымасьці яе атрымаць.
Камітэт па ўзнагароджаньні Нобэлеўскай прэміі міру вырашыў, тым ня меней, вылучыць Гандзі ў кандыдаты насуперак правілам, але паколькі той ня меў законных нашчадкаў, невядома было, хто павінен атрымаць прэмію. Замест гэтага было вырашана не ўручаць у гэтым годзе прэмію ўвогуле з прычыны “адсутнасьці годных жывых кандыдатаў” на яе, такім чынам ўскосна аддаючы даніну павагі Махатме Гандзі.
- Ня ўсе ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі пасьпелі напоўніцу пакупацца ў промнях славы. Не пашэнціла William’у Vickrey, які ўсяго цераз 3 дні пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі 1996-га году быў знойдзены мёртвым пад коламі свайго аўтамабілю пасьля спыненьня сэрца.
- Здаралася, што ўзнагароду атрымоўвалі за вынаходніцтвы, якія ў далейшым аказаліся зусім не выбітнымі. Да прыкладу, Antonio Moniz у 1949-м годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне мэдыцыны за лейкатамію, хірургічную апэрацыю па зьмяненьні лобных доляў галаўнога мозгу, якая сталася папярэдніцаю лябатаміі.
- Падобным чынам за вельмі спрэчнае вынаходніцтва ўзнагародай быў уганараваны Johannes Fibiger. У 1926-м годзе ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыялёгіі ці мэдыцыны за адкрыцьцё паразытаў, што выклікалі разьвіцьцё ракавых пухлінаў у лябараторных мышэй, што давала надзею на хуткае адкрыцьцё проціракавых лекаў. Аднак у далейшым высьветлілася, што ракавыя пухліны зьяўляліся ўсяго толькі праз… недахоп вітамінаў.
- Julius Wagner von Jauregg атрымаў у 1927-м годзе Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыялёгіі ці мэдыцыны за наступнае сваё вынаходніцтва. Зараджаючы хворых на сыфіліс пацыентаў малярыяй, якая выклікала ліхарадку, ён дабіўся таго, што пэўная частка хворых вылечвалася. Тым ня меней, для часткі пацыентаў малярыя была ня менш цяжкім захворваньнем, чым сыфіліс.
- Ня ўсе ляўрэаты Нобэлеўскае прэміі міру мелі досьвед дыпляматычных ці палітычных ведаў. Напрыклад, ляўрэат дадзенай прэміі 1970-га году Norman Borlaug дасьледаваў генэтычную паталёгію/мадыфікацыю расьлінаў, якая прывяла да лепшага харчовага забесьпяченьня ва ўсім сьвеце, і, згодна аргумэнтацыі камітэту па ўзнагароджаньні, “да большага міру ва ўсім сьвеце”.
- Міратворчыя сілы ААН атрымалі Нобэлеўскую прэмію міру, нават нягледзячы на згвалтаваньні, хабар, запалохваньні і шэраг іншых злачынстваў, якія нібыта былі зьдзейсьненыя “так званымі” міратворцамі.
- Прынамсі адзін ляўрэат Нобэлеўскае прэміі міру быў заўважаны ў “прыхарошваньні” сваёй біяграфіі, дзякуючы чаму і была атрыманая прэмія. Rigoberta Mench?, ураджэнка Гватэмалы і Нобэлеўскі ляўрэат 1992-га году, ўнесла зьмены ў сваю аўтабіяграфію I, Rigoberta Mench?, каб падкрэсьліць зьверствы партызанскіх атрадаў ў яе роднай Гватэмале. Пасьля таго, як перабольшаньні ў ейнай аўтабіяграфіі былі выкрытыя дасьледчыкам Дэвідам Столам, гэта кінула нядобры цень ня ўчынак Рыгабэрты. Каб неяк супакоіць хваляваньні з гэтае нагоды, камітэт па ўручэньні Нобэлеўскае прэміі абвесьціў, што ляўрэатка атрымала ўзнагароду ня толькі дзякуючы сваёй біяграфіі, аднак і па выніках сваёй дзейнасьці ў краіне.
Дарэчы, некалькі год таму мяне вылучылі ў кандыдаты Нобэлеўскай прэміі па хіміі.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds
































BlogoSquare