headermask image

header image

Такое блізкае і такое далёкае

  • На Захадзе сталі захапляцца савецкай анімацыяй. Пачалося ўсё з трансьляцыі Віні-Пуха на фінскім тэлеканале YLE1. Зьяўленьне ўрыўкаў зь яго на ЮЦьюбе не прымусіла доўга сябе чакаць. Прыемна, што параўнаньне з галівудзкай вэрсыяй выклікае захапленьне фарбамі і пэрсанажам Пятачка, якога ў амэрыкосаў “выконваў” Крыстафэр Робін. Для асабліва зацікаўленых нават зрабілі пераклад прынамсі аднаго ўрыўку.


    Што ж, у іх яшчэ ня ўсё страчана. Але ўсё адно мне шкада за “іхняе шчасьлівае дзяцінства”, што прайшло міма мноства іншых добрых мульцікаў і дзіцячых фільмаў.
  • А вось яшчэ прыклад станоўчага ўплыву мульцікаў на дарослыя ілбы. ;) Празрыстыя шахматныя фігуркі.

    Празрыстыя шахматы

    Паводзяць сябе яны такім чынам, толькі пакуль знаходзяцца на дошцы. Яна складаецца са шкла зь інтэграванымі сьветадыёдамі, якія запальваюцца пры замыканьні ланцугу, то бок пры датыканьні з шахматнай фігурай. Асаблівае пакрыцьцё фігураў робіць люстэркавую абалонку празрыстай, а калі фігура пабітая, дык ужо ня мае значэньня, кім яна сталася пасьля сьмерці, і адрозьніць іх нельга. Праўда, вынаходнікі ня ўлічылі тых абставінаў, што фігуры могуць “уваскрасаць” дзякуючы пешкам, і вось тады давядзецца доўга шукаць, дзе ж ва ўсіх гэтым натоўпе ляжыць свой ферзь - я ж так разумею, белых ад чорных па-за дошкай адрозьніць таксама немагчыма…

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*