headermask image

header image

Найдзівосныя маркі сьвету

Для тых, хто думае, што маркі - гэта зьбіраньне аднастайных простакутных (у лепшым выпадку трохкутных) кавалачкаў паперы…

Марка Гібралтару з кавалачкамі горнага пылу. Скала ГібралтаруУ 2002 годзе Гібралтар зьмясьціў часьцінку сябе на паштовай марцы “Скала Гібралтару”. Прычым зьмясьціў як літаральна, дык і фігуральна: на верхні слой маркі напыленыя дробненькія кавалачкі гэтага геалягічнага аб’екту, найболей пазнавальнага ў краіне. Набываючы адно, атрымоўваем другое ў падарунак!

Марка Аўстрыі з кавалачкамі мэтэарытнага пылу. Марка з часьцінкамі мэтэарытуУ 2006 годзе Аўстрыя таксама выпусьціла марку “з напыленьнем”, толькі гэтым разам пылам паслужыў… 19-кіляграмавы мэтэарыт, знойдзены ў Марока ў 2004 г. Мэтэарыт складзены з хрызаліту (альбо алівіну), ці магнэзія-жалезістага сылікату, гаворачы мовай хімічнага складу.

Мэтэарыт быў раструшчаны ў драбнюткі пыл, які пасьля наклейваўся на марку ўручную адмысловым клеевым растворам. Марка пад назвай “Ліст зь іншага сьвету” выпушчаная наміналам ?3,75.

Марка Партугаліі з пробкі. Партугалія. Пробкавая маркаУ 2007 годзе выйшла партугальская марка, вырабленая на вельмі тонкім (0,35 мм) слаі пробкавага дрэва. На самой марцы выяўленае пробкавае дрэва на вяршыні гары. Намінал маркі - ?1.

Выданьне прысьвечанае пробкавай індустрыі Партугаліі, якая займае 30% долю ўсясьветнага рынку. Акрамя марак, у Партугаліі з пробкі вырабляюць таксама закрыўкі (каб не зкалямбурыць) для бутэлек, чоўны, пантоны, пракладкі і стэнды для абвестак.

Марка Швайцарыі з дрэва. Швайцарыя. Драўляная маркаЯшчэ адным прыкладам ужываньня дрэваў у якасьці матэрыялу для друку ёсьць швайцарская марка, выпушчаная ў 2004 годзе. Вартасьцю 5 швайцарскіх франкаў, марка вырабленая на 120-гадовых хваінах са швайцарскіх лясоў. Паколькі гадавыя колцы і сталіся самой выявай, кожная выпушчаная з такіх марак робіцца адзінай і непаўторнай.

Вышываная марка Швайцарыі. Швайцарыя. Вышываная маркаПершая ў сьвеце марка з выцінанкай выпушчаная швайцарскім паштовым зьвязам 21 чэрвеня 2000г. Маркі ткаліся аўтаматамі, але нягледзячы на гэта, выпуск падобных марак займаў больш часу, чым друкаваньне звычайных папяровых.

А вышытыя гэтыя маркі з мэтай прыцягнуць увагу да сусьветна вядомай выцінанкі з Сэнт-Галену, швайцарскага кантону. Вядомы яшчэ з XV стагодзьдзя як цэнтар тэкстыльнае вытворчасьці, пасьля вынаходніцтва ў XIX стагодзьдзі машын для вышываньня Сэнт-Гален дэ-факта стаўся цэнтрам выцінанкі.

Аўстрыя. Марка-мячМарка Аўстрыі ў выглядзе футбольнага шпурляку. Марка адметная ня толькі сваёй незвычайнай формай. Матэрыял для яе выпуску цалкам ідэнтычны матэрыялу, зь якога вырабляюцца футбольныя мячы. Марка прысьвечаная чэмпіянату Эўропы па футболе-2008, які ладзіўся ў Аўстрыі і Швайцарыі, і выпушчаная за некалькі месяцаў да яго пачатку.

Было перабрана шмат варыянтаў вырабу дастаткова трывалай для паштовых перасылак маркі. Акрамя адмысловых мэтадаў друкаваньня на скуры, давялося пераспрабаваць і шмат розных клеяў для таго, каб марка трымалася падчас перасыланьня.

Марка Аўстрыі ў выглядзе кліпу. Аўстрыя. Марка-кліпРаней ужо былі вядомыя выпускі марак розных краінаў з рухомымі выявамі на іх. Дзеля гэтага дастаткова паглядзець на паверхню маркі пад рознымі кутамі. У тэхналёгіі вытворчасьці такіх марак паверх саміх малюнкаў ужываецца плястыкавая прызматычная лінза.

Аднак зазвычай такія маркі месьцілі 2-3, максымум 5 розных выяваў. Аўстрыя выпусьціла да першынства Эўропы па футболе-2008 марку з 48 малюнкамі, ад чаго яна нагадвае пры прагляде 3-сэкундны кліп. І каштуе адпаведна: ?5,45. На відэа паказаны момант голу ў вароты швэдзкай зборнай падчас адборачнага турніру 1997 году. Дзякуючы голу, а пасьля і перамозе, Аўстрыя трапіла на чэмпіянат сьвету-98.

Бутан. Марка-CD-ROMМарка-кружэлка Бутану. Бутан, невялічкая нацыя на ўсходзе Гімалаяў, даволі добра вядомая ў філятэлісцкіх колах сваімі незвычайнымі маркамі. Выпускаліся гэтай краінай і пахкія маркі, і маркі-кліпы, маркі з шоўку і сталі, фанаграфічныя маркі. Для Бутану продаж марачнай прадукцыі ёсьць галоўнай крыніцай нацыянальнага прыбытку.

У гэтым годзе Бутан прадставіў маркі, якія адначасна зьяўляюцца кампактнымі CD-кружэлкамі. У сэрыі дзьве маркі. Першая мае назву “Бутан: 100 год манархіі” і месьціць інфармацыю пра гісторыю краіны і ейных кіраўнікоў. На другой кружэлцы пад назвай “Бутан: у гармоніі з прыродай” зьмешчаныя зьвесткі пра навакольнае асяродзьдзе.

Маркі прадаюцца ў капэрце, якая абараняе паверхню кружэлкі ад механічнага ўзьдзеяньня. Акрамя таго, капэрта прымацоўваецца да лісту і такім чынам служыць у якасьці аплаты за перасылку.

via Stamps of distinction

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*