headermask image

header image

Маркі ААН

Распачатая новая старонка (пакуль што віртуальная, бо альбом трэба купляць новы) ў калекцыі марак: мне прыслалі ладную кіпу марак Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. На падставе аналізу дызайну ўсіх марак можна зрабіць выснову, што лёгка будзе пазнаць іх здалёк: графіка нескладаная, нават амаль схематычная.

Тым ня меней, гэта не прымітывізм, а менавіта прастата? ў мастацтве. Што не дагаворвае графіка, дапаўняе тэкст. І вось гэта ёсьць самае цікавае…


Ці ня кожны выпуск складаецца з двух марак, калі не лічыць яшчэ дадаткі ў выглядзе блёкаў, як на першай ілюстрацыі. Адзнака, што марка выпушчаная Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў, падаецца тэкстам прынамсі на чатырох афіцыйных мовах ААН: ангельскай, французкай, гішпанскай і расейскай. Мне траплялася яшчэ й пятая мова: кітайская (усяго на дадзены момант у ААН 6 афіцыйных моваў, але арабская дадалася адносна нядаўна, і такіх марак у мяне яшчэ няма).

Аднак, як бачна на выяве зьлева, ня ўсе маркі абавязкова падпісваюцца. Найчасьцей хапае эмблемы ААН - па сумяшчальнасьці зямнога шарыку. А дзьве маркі з абсалютна ідэнтычнымі дызайнамі патрэбныя для таго, каб падпісаць іх рознымі мовамі.На першай марцы тэкст па-ангельску, на другой па-французку. Для гэтага і складаецца амаль кожны выпуск з двух марак, як я паведамляў ужо раней.

Толькі хіба для выпуску, прысьвечанаму 10-годзьдзю прыняцьця Ўставу ААН, быў зроблены вынятак: у мяне тры маркі з гэтага набору, з подпісамі на розных мовах.

P.S. Спадзяюся, што ўсё, што я атрымаў ад свайго калегі з ЗША, гэта поўныя наборы, а ня іх часткі, і насамрэч ў кожным выпуску ня дзьве маркі, а больш. А то ўся мая выбудаваная тэорыя распадзецца на аскепачкі…

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

One Comment

  1. test

    1. Ramzolt on September 13th, 2008 at 0:41

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*