
Прафэсар, першы пасьляваенны рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Во як яно бывае: выяўляецца, БДСА сталася першай вышэйшай навучальнай установай у БССР. Але гэта крыху іншая гісторыя.
Перад вайной М. М. Каўцэвіч займаў пасаду дэкана агранамічнага факультэту акадэміі і заведаваў катэдрай фізыкі.
Выпускнік Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту 1916 году, служыў у запасной артылярыйскай брыгадзе, з 1918 году працаваў у Галоўнай управе воднага транспарту Расеі, быў старшынём асаблівай харчовай камісіі па забесьпячэньні Чырвонай Арміі ў Барысаўскім уездзе… [Вось на гэтым месцы бы пападрабязьней - найхутчэй гэтая пасада азначала «адчужэньне» ўраджаю ў сялянаў…] …начальнікам таварнага аддзелу Ўправы забесьпячэньня Чырвонай Арміі Заходняга фронту, заведуючым аддзелам ваенна-санттарнае ўправы ў горадзе Краснаярску, а пасьля дэмабілізацыі ў 1920 - выкладчыкам Маскоўскага інжынэрнага інстытуту шляхоў спалучэньня, Беларускага інстытуту сельскай гаспадаркі.
З 1925 году Мікалай Мікалаевіч працаваў асістэнтам, дацэнтам, заведуючым катэдрай фізыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі. Катэдра прызнавалася лепшай сярод сельскагаспадарчых вну СССР.
У 1932 годзе Мікалаю Мікалаевічу было нададзена званьне прафэсара. У дні сьвяткаваньня стагодзьдзя акадэміі ў 1940 годзе М. М. Каўцэвіч быў узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” і Ганаровай граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. У пачатку вайны быў эвакуяваны ў Расею. Працаваў заведуючым і прафэсарам катэдраў фізыкі Сьвярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытуту і Маскоўскага гідрамеліярацыйнага інстытуту. У верасьні 1945 быў прызначаны дырэктарам адноўленага Беларускага сельскагаспадарчага інстытуту. Плянавалася, што новы інстытут паўстане ў іншым горадзе замест ушчэнт зьнішчанага будынку ў Горках, але ў гэтым жа годзе навучаньне аднавілася ў часткова адноўленым першым корпусе. Запрацаваў першы інтэрнат, батанічны сад. З першых 206 студэнтаў 185 былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
Напружаная праца па аднаўленьні акадэміі, цяжкія перажываньні, зьвязаныя з разгромам прафэсарска-выкладчыцкага каляктыву гянэтыкаў у 1948 годзе… [ну вось, яшчэ адно сьведчаньне сталінскіх рэпрэсыяў супраць «заганнай капіталістычнай навукі»], …падарвалі здароўе Мікалая Мікалаевіча. 1 ліпеня 1949 году ён сканаў у Менску, дзе й пахаваны.
А ў акадэміі, на сьцяне навучальнага корпусу № 10 вывешаная мэмарыяльная дошка Мікалаю Мікалаевічу Каўцэвічу, на адкрыцьцё якой зь Менску прыяжджала ягоная дачка Алена Мікалаеўна.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds
































BlogoSquare
2 Comments so far (Add 1 more)