headermask image

header image

Бянігна Іванаўна Луцэвіч

Маці Івана Дамінікавіча Луцэвіча Бянігна Іванаўна

(1857 - 30 чэрвеня 1942)

У сям’і арандатараў Валасевічаў было 7 дзетак - Камілія, Антон, Францішак, Садалія, Міхал, Сафія ды Бянігна. Жылі яны ў фальварку Няшота на Стаўбцоўшчыне (цяпер в.Ручын Стаўбцоўскага раёна), маці іхняя, Кацярына Валасевіч, была валявой ды рашучай гаспадыняй. Даведаўшыся пра знаёмства дачкі з Дамінікам Луцэвічам, маці забараніла сустракацца ды тым болей думаць пра шлюб зь бедным арандатарам (Дамініку Луцэвічу на час знаёмства зь Бянігнай было 33 гады, ёй - 22).

Праз гэтую забарону аднаго разу Бянігна сабрала ўсю сваю вопратку ды скочыла ў вакно, дзе яе ўжо чакаў Дамінік. У 1879 супраць волі бацькоў яны ажаніліся, а ў 1881 пераехалі ў Вязынку.

Сям’я Дамініка і Бянігны (Багумілы) Луцэвічаў мела сямёра дзетак, і між іх… так, Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Бянігна Іванаўна дачакалася яшчэ ўнукаў і праўнукаў, да таго ж на два дні перажыўшы свайго вышэй згаданага сына…

З 1909 Бянігна Іванаўна, якая ўжо засталася на той час удавой (Дамінік Ануфрыевіч памёр у траўні 1902), арандавала сядзібу Акопы (цяпер в.Харужанцы Лагойскага раёну на Меншчыне), дзе геній Купалы-лірыка, эпіка, перакладчыка раскрыўся напоўніцу. Цяпер там філія музэю Янкі Купалы.

Са словаў сясьцёр Янкі Купалы Ганны, Леакадзіі, Марыі даведваемся, што Бянігна-Багуміла Луцэвіч была “трохі вышэй сярэдняга росту, валасы мела цёмныя, доўгія, яна іх зачэсвала ўверх, высока закручвала “куклу”, вакол якой павязвала хустку, вочы ў яе былі карыя. Спадніцы насіла доўгія, уверсе ў зборкі, больш аднакаляровыя, паверх спадніцы павязвала фартух…” Яна была прыгожая. Па натуры спакойная, ураўнаважаная, маўклівая. Добра сьпявала. Ведала шмат паданьняў, казак, лягенд.

На Вайсковых могілках у Менску на помніку з чорнага граніту пазалочанымі літарамі напісаны даты жыцьця Бянігны Іванаўны Луцэвіч і словы зь верша “Мая навука” яе любімага сына Янкі: “Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці…”

Па матэрыялах штотыднёвае грамадзка-асьветнiцкае газэты «Культура», навуковае бібліятэкі УА «ВДУ ім. П. М. Машэрава», літаратурных музэяў Беларусі.

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*