Нечакана для сябе нават патрапіў у складзены Міколкам сьпіс беларускіх блёгаў-самастойнікаў. Нечакана, але ж прыемна. І што дамэн *.org там упамінаецца ня так часта (не-папса
). Але вось тое, што ў сьпісе толькі 5 беларускамоўных блёгаў, засмучае…
Таму дадам тут яшчэ колькі беларускіх блёгаў, якія цікавыя мне. Праўда, чытаць я рсс-стужку цяперака стаў зусім рэдка… І я не правяраў, ці ёсьць яны ў Міколкі, так што магчымыя паўтарэньні.
- Пакаленьне.бай - адно што па-ідыёцку зробленыя камэнтары: каб нешта запісаць, трэба рэгістравацца. Так што хай самі сабе камэнтуюць.
- Будзьма разам! - за імі вельмі цяжка ўгнацца, каб чытаць усё. Мо гэта і ня бёг нават? Але ж рсс яны маюць.
- Родны горад жыве тут! - Праўда, пад родным горадам маецца на ўвазе Менск. іх часта выкарыстоўваецца “копі-пэйст” з навінасных бачынаў, таму запісы ёсьць і па-расейску, але ж па духу тым ня меней блёг адназначна беларускі.
- Блёг Зьмітра Гарачкі - нарэшце, салігорскі.
- United friends forever! - відаць, націскаючы на той хвакт, што блёг выходзіць таксама і ў ангельскамоўным варыянце, што здараецца ня так і часта, пагадзіцеся. Праўда, ангельскамоўныя запісы займаюць толькі вельмі нязначную частку зьместу.
- Ўордпрэс па-беларуску. Пакрысе трансфармаваўся з праекту па перакладзе рухавічку на беларускую мову ў беларускамоўны блёг па WordPress… і ня толькі.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds
































BlogoSquare
One Comment