Ірляндзкая сям’я, што больш за 20 год займаецца вывучэньнем паходжаньня прозьвішчаў, параўнальна нядаўна (у параўнаньні з часам вывучэньня) запачаткавала бачыну ў сэціве, дзе зьмясьціла вынікі сваіх дасьледваньняў. Выпадкова пашчасьціла на яе натрапіць.
Адносячы прозьвішча «Потапчук» да ўкраінскага і балтыйскага рэгіёнаў, параўноўваюць яго з распаўсюджаным ангельскім прозьвішчам «Black». Праўда, калі ангельцы «Чорнымі» называлі тых, хто меў чорныя валасы, дык аналягічнае слова «пот» у нашым рэгіёне дала назву нейкай прафэсіі “пацёмкін”, што павінна было адносіцца да начных вартаўнікоў ці ўвогуле да ўсіх, хто працуе ў цемры.
Альбо, паводле іншае гіпотэзы, Нібыта акторам, што ў сярэднявечных тэатрах выконвалі ролю д’ябла, надавалі мянушку «Потемпа». Адсюль прозьвішча «Потапчук» выводзілася наступным чынам: Пота + суфікс (п)ч (што азначала «сын Пота») + суфікс «ук», які дадаваўся да бацькавага імя. Атрымоўвалася нешта кшталту «сын сына Пота».
Ня буду камэнтаваць гэтыя гіпотэзы. Найболей цікавыя зьвесткі з усяго - гэта першая знойдзеная згадка прозьвішча! Дакладней, ягонае раньняе формы, калі сапраўды прымаць да ўвагі тэорыі дасьледчыкаў. У мэтрыках за 1521 год сустракаецца запіс пра Ганну Пата?цку (Anna Potacka), народжаную ў Пата?ку Кялецкага ваяводзтва Польшчы за часам кіраваньня князя Жыгімонта I (1506 - 1548).
Пераклад з The Internet Surname Database
Хаця зараз, у беларускамоўным варыянце напісаньня, усё стала на свае месцы і здаецца, што дасьледчыкі проста «прыцягнулі за вушы» Ганну Патацку да «Патапчукоў». Хаця б таму, што ейнае прозьвішча найхутчэй якраз і азначае «родам з Патаку». А ў сваю чаргу, чаму для тлумачэньня паходжаньня «Патапчукоў» выбранае слова «пот» невядомае мовы ў сэнсе «чорны»? Напрыклад, ангельскае слова «pot» у перакладзе «гаршчок» (і ў некаторых іншых таксама) - дык чаму б Патапчукі не маглі быць, напрыклад, з такім сама посьпехам ганчарамі?
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds
































BlogoSquare