headermask image

header image

Хто зь вядомых габрэяў з паходжаньня беларусы?-2

Вельмі шмат інфармацыі даў артыкул, першапачаткова надрукаваны ў «Беларускай дзелавой газэце».

  1. Нахум Гольдман. Грамадзкі дзеяч, адзін зь лідараў сіянісцкага руху. Нарадзіўся ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёну ў 1895 годзе.
  2. Аба Ахімэі?р. Журналіст і пісьменьнік, адзін зь лідараў сіяністаў-рэвізіяністаў. Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае Салігорскага раёну ў 1898 годзе.
  3. Бэрл Кацнэ?льсан. Кіраўнік і ідэёляг працоўнага руху ў сіянізьме. Нарадзіўся ў Бабруйску ў 1887 годзе.
  4. Аўрахам Усышкін. Тэарэтык сіянісцкага руху, ідэёляг стварэньня габрэйскае дзяржавы. Нарадзіўся ў Дуброўне Магілеўскай губэрні ў 1863 годзе.
  5. Іцхак Табэ?нкін. Лідар працоўнага руху, адзін з заснавальнікаў кібуцнага руху і партыі Ізраільскага працоўнага руху Ахдут ха-‘авода. Нарадзіўся ў Бабруйску ў 1887 годзе.
  6. Эліяху Го?ламб. Арганізатар габрэйскай абароны ў Брытанскім мандаце на Палястыну, адзін з заснавальнікаў Хаганы, грамадзкі і прафсаюзны дзеяч. Нарадзіўся ў Ваўкавыску ў 1893 годзе.
  7. Давід Разіэль. Камандзір габрэйскай падпольнай узброенай арганізацыі Іргу?н цваі? лявумі? (Эцэл). Нарадзіўся ў Смургонях у 1910 годзе.
  8. Эстэр Разіэль-Ноар. Малодшая сястра Давіда Разіэля, першы дыктар падпольнай радыёстанцыі Эцелу, пазьнейу кіраўніцтве Эцэлу. Нарадзілася ў Смургонях у 1911 ці 1912 годзе.
  9. Хаім Ласкоў. Ізраільскі военачальнік, адзін са стваральнікаў ЦАХАЛу (Арміі абароны Ізраілю) і пяты начальнік Генэральнага штабу ЦАХАЛу. Нарадзіўся ў Барысаве ў 1919 годзе.
  10. Цьві Цур. Ізраільскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, шосты начальнік Генэральнага штабу Арміі абароны Ізраілю. Вось тут атрымаўся казус. У артыкуле сьцьвярджаецца, што Цьві Чартэнка - ураджэнец Беларусі, а дакладней - мястэчка Заслаўе пад Менскам. Насамрэч жа ён нарадзіўся ў месцы Ізяславе, што цяпер у Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны, у 1923 годзе.
  11. Давід Гакаге?н. Ізраільскі палітычны дзеяч, дыплямат, юрыст, эканаміст. Нарадзіўся ў Гомлі ў 1897 годзе.
  12. Эліэ?зэр Капла?н. Палітычны й грамадзкі дзеяч, першы міністар фінансаў Ізраілю. Нарадзіўся ў Менску ў 1891 годзе.
  13. Агарон Цы?зьлінг. Ізраільскі грамадзкі і палітычны дзеяч, першы міністар сельскай гаспадаркі Ізраілю. Нарадзіўся ў Нарачэвічах (недзе каля Менску) у 1901 годзе.
  14. Хаім Мошэ Шапі?ра. Кіраўнік Нацыянальнай рэлігійнай партыі, міністар унутраных справаў, міністар па рэлігійных справах, першы міністар абсорбцыі і аховы здароўя. Нарадзіўся ў Горадні ў 1902 годзе.
  15. Мошэ Кол. Адзін з заснавальнікаў моладзевых рухаў Ха-Но‘ар ха-цыяні і Ха-‘Овед ха-цыяні пры сіянісцкім руху. Нарадзіўся ў Пінску ў 1911 годзе.
  16. Кадзіш Луз. Адзін са стваральнікаў Усерасейскага саюзу воінаў-габрэяў, міністар сельскай гаспадаркі Ізраілю, старшыня Кнэсэту. Нарадзіўся ў Бабруйску ў 1895 годзе.

Паводле артыкулу «Лёсы габрэйскіх анархістаў».

  1. Аляксандар Бэркман. Прадстаўнік антыклерыкальнага крыла анархісцкай ідэялёгіі канца 1890-х - 1930-х гг. Нарадзіўся ў Вільні ў 1870 годзе.
  2. Ёзаф Баўшовэр. Паэт, пісаў на ідыш. Нарадзіўся ў Любавічах Магілеўскай губэрні ў 1873 годзе.
  3. Шаўль-Ёзаф Яноўскі (Янаўскі?). Анархіст, габрэйскі журналіст, рэдактар, перакладчык. Нарадзіўся ў Пінску ў 1864 годзе.
  4. Якаў-Абрам Ерухімовіч (Мэрысон). Анархіст, філёзаф, перакладчык. Нарадзіўся ў Віленскай губэрні ў 1866 годзе.
  5. Кацярына Мэрысон. У дзявоцтве Яўзорава. Жонка Якав-Абрама, журналіст. Нарадзілася ў Нэвелі Віцебскай губэрні ў 1870 годзе.
  6. Аба Гордзін. Габрэйскі філёзаф, пісьменьнік на ідыш, іўрыце, расейскай і ангельскай мовах. Нарадзіўся ў Смургонях у 1887 годзе.
  7. Хаім Шалом Гордзін. Яго знайшоў, шукаючы інфармацыю пра папярэднюю асобу. Ізраільскі навукоўца і грамадзкі дзеяч, спэцыяліст у галіне статыстыкі, эканомікі і арганізацыі медыцыны. Нарадзіўся ў Берасьці ў 1908 годзе.
  8. Якаў-Мэір Залкінд. Дзеяч габрэйскага анархісцкага руху, публіцыст. Нарадзіўся ў Кобрыні ў 1875 годзе.
  9. Ёзаф Каган. Публіцыст, удзельнік анархісцкага руху. Нарадзіўся ў Гарадзенскай губэрні ў 1878 годзе.
  10. Мошэ Кац. Габрэйскі публіцыст, перакладчык, драматург. Нарадзіўся ў Магілеве ў 1864 годзе.
  11. Ёзаф Яфа. Габрэйскі публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў Магілеўскай губэрні ў 1853 годзе.
  12. Бін’ямін Акслер. Габрэйскі публіцыст. Нарадзіўся ў Чашніках у 1886 годзе.
  13. Герман Франк. Габрэйскі публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў Беластоку ў 1892 годзе.
  14. Ісраэль-Ехіэль Капялёў. Габрэйскі публіцыст, пісьменьнік на ідыш і расейскай. Нарадзіўся ў Бабруйску ў 1858 годзе.
  15. Ёна Гарадзіскі. Журналіст, чалец аргентынскага аддзяленьня «Сусьветнага габрэйскага культурнага кангрэсу». Нарадзіўся пад Слонімам у 1895 годзе.

If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds

Post a Comment

Your email is never published nor shared. Required fields are marked *

*
*