Сярод выхадцаў зь Беларусі ёсьць і ляўрэаты Нобэлеўскае прэміі, як паведамляе Пакаленьне.бай.
- Марцін Льюіс Пэрл. Амэрыканскі фізык. Нобэлеўскую прэмію атрымаў за адкрыцьцё таў-ляптона - элемэнтарнае часьціцы, якой скарысталіся для пацьверджаньня тэорыі стварэньня сусьвету праз Вялікі выбух. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і выхадцаў з Пружанаў Берасьцейскае вобласьці.
- Сямён (Сайман Сьміт) Кузьнец. Амэрыканскі навукоўца-эканаміст. Нобэлеўскую прэмію атрымаў за эмпірычна абгрунтаванае тлумачэньне эканамічнага росту. Нарадзіўся ў Пінску ў 1901 годзе.
- Алан Хігер. Амэрыканскі фізык і хімік. Нобэлеўскую прэмію атрымаў за распрацоўку мэтадаў выпрацоўкі арганічных палімэрных матэрыялаў, электрычная праваджальнасьць якіх параўняльная з праваджальнасьцю мэталаў. Нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў зь Віцебску.
- Жарэс Алфёраў. Расейскі фізык. Нобэлеўскую прэмію атрымаў за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў. Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе.
- Аарон Клуг. Брытанскі і паўднёваафрыканскі навукоўца, біяхімік. Нобэлеўскую прэмію атрымаў за распрацоўку мэтаду крышталаграфічнай электроннай мікраскапіі і высьвятленьне структуры біялягічна важных комплексаў нукляінавая кіслата – бялок. Нарадзіўся ў Зэльве Гарадзенскае вобласьці ў 1926 годзе.
- Шэлдан Лі Глэшоў. Амэрыканскі фізык. Нобэлеўскую прэмю атрымаў за ўнёсак у тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеяньняў між элементарнымі часьцінамі. Нарадзіўся ў Ню-Ёрку ў беларускай сям’і.
- Мэнахэм Бэгін. Да таго, што я пра яго ўжо паведамляў раней, дадам факт, што Нобэлеўскую прэмію атрымаў за замірэньне з Эгіптам.
- Шымон Пэрэс (Сямён Перскі). Таксама паведамляў пра яго (глядзіце вышэй). Нобэлеўская прэмія за высілкі па дасягненьні міру і ўнёсак у мірнае ўрэгуляваньне на Блізкім Усходзе.
- Іцхак Рабін. Чытайце тамсама. А Нобэлеўскую прэмію атрымаў разам з Шымонам Пэрэсам.
- Фрэдэрык Райнэс. Амэрыканскі фізык. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за адкрыцьцё няйтрына. Нарадзіўся ў Нью-Джэрсы ў сям’і выхадцаў зь Беларусі.
- Леанід Кантаровіч. Савецкі матэматык і эканаміст. Нобэлеўская прэмія па эканоміцы за ўнёсак у тэорыю аптымальнага разьмеркаваньня рэсурсаў. Бацькі паходзяць зь Менску і Панямоньня.
- Джэром Айзэк Фрыдман. Амэрыканскі фізык. Нобэлеўская прэмія за дасьледваньні, што пацьвердзілі існаваньне кваркаў. Нарадзіўся ў Чыкага ў сям’і савецкіх эмігрантаў.
- Ільля Прыгожын. Бэльгійскі фізык і хімік. Нобэлеўская прэмія па хіміі за работы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў. Некаторы час сям’я жыла ў Беларусі, магчыма, таму яго аднесьлі да беларускіх габрэяў?
- Рычард Фэйнман. Амэрыканскі фізык. Нобэлеўская прэмія за дасьледваньні ў галіне квантавае электрадынамікі. Нарадзіўся ў Ню-Ёрку ў сям’і выхадцаў зь Беларусі.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds
































BlogoSquare
2 Comments so far (Add 1 more)