Радзі?м — славянскае мужчынскае імя. Вытворныя формы: Радзя, Радзімэк, Дзіма, Радэк. Зьмяншальныя формы: Радзік, Радэк, Радзімэк, Радзя, Радан, Радзімка, Радзімірэк, Мірэк. Яшчэ некалькі падобных імёнаў у розных народаў: Радамір, Радаш, Радзімеж.
Паводле аднае з вэрсыяў, скарочаная форма ад Радзімір або Радзімер (ра?дзіць + мір = «змагацца за мір», «дзеля міру»; альбо радзі + мер = «змагацца за веліч», «дзеля велічы»).
А вось Польская Вікіпэдыя мяркуе, што імя магло пайсьці і проста ад слова рад — «радавацца», «цешыцца». Цікава, што ў лацінскай мове ёсьць падобнае па значэньні імя Гаўдэнцый (ад лац. gaudentius — «чалавек зь вясёлым норавам»). Але пра яго мы пагаворым крыху пазьней.
Ёсьць іншая вэрсыя паходжаньня імя — балцкая. Згодна зь ёй, блізкае па гучаньні летувіскае слова radimis («знаходка») карэлюе з Іванам Найдзёнам — героем казкі, запісанай у некалькіх варыянтах у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, гэта значыць на карэнных землях радзімічаў. Ну а ў постаці гэтага Івана Найдзёна нехта бачыць постаць першапродка радзімічаў, пра якога слова будзе крыху ніжэй.
Чэскія Радзімы сьвяткуюць свае мяніны 25 жніўня, славакі — 14 студзеня, палякі — 12 лютага.
Славутыя асобы.
У «Аповесьці мінулых гадоў» узгадваецца князь Радзім — першапродак славянскага племяннога зьвязу радзімічаў. Разам са сваім братам Вяткам жыў «на ляхах». Адтуль ён прыйшоў са сваім родам і асеў на рацэ Сож. Ад ягонага імя атрымалі сваю назву радзімічы.
- Першы, каго прыгадвае сучасны беларус (на ўсе 85%) — Радзім Гарэцкі: акадэмік, геоляг, чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Так-так, і прозьвішча яго ня проста супадзеньне. Спадар Радзім — пляменьнік беларускага пісьменьніка Максіма Гарэцкага.
- Радзім Гаўдэнцый (Блаславёны Радзім; каля 970 – каля 1020) — арцыбіскуп гнезьненскі, першы польскі арцыбіскуп.
- І шмат, шмат, шмат чэскіх спартоўцаў, актораў, музыкаў, навукоўцаў і да т.п.
Дзе яшчэ можна сустрэць Радзімаў?
- У Польшчы некалькі населеных пунктаў маюць назву Радзім, Радзімавічы, Радзімуў, Радзымін.
- Населеныя пункты Чэхіі: Радзім (Radim), Радзімавічы (Radimovice), Радзімеж (Radim??).
- У іншых краінах: вёска і муніцыпалітэт Радзімаў, а таксама гара Радзім у Славаччыне; Радзімна ў Румыніі; Радзімля ў Босьніі і Герцаговіне; Радзімішт у Альбаніі.
Крыху забабонаў (ці прыкметаў, як каму лепей падабаецца).
Знак задыяку — Цялец. Плянэта — Вянера. Колер — пунсовы. Дрэва — ясень. Расьліна — стакротка. Апякун імя — як (наш зубр?). Камень-талісман — шафір.
If you liked my post, feel free to subscribe to my rss feeds
































BlogoSquare