headermask image

header image

Author Archives: Renessaince

Зямля проста дзівосная!


Люблю Зямлю!


Нобэлеўскія ляўрэаты - беларусы

Сярод выхадцаў зь Беларусі ёсьць і ляўрэаты Нобэлеўскае прэміі, як паведамляе Пакаленьне.бай.

Хто зь вядомых габрэяў з паходжаньня беларусы?-2

Вельмі шмат інфармацыі даў артыкул, першапачаткова надрукаваны ў «Беларускай дзелавой газэце».

Беларускія габрэі на марках Ізраілю

Хаім Вэйцман. Маркі выйшлі ў 1952 і 1978 гадох.
Эліэзэр Бен-Егуда́, 1959.
Зальман Шазар, 1975.
Бэрл Кацнэ́льсан, 1978.
Эліяху Голамб, 1978.
Голда Мэір, 1981.
Ёзаф Гедалія Кляўснэр, 1982.
Ар’е Левін, 1982.
Мэір Бэрлін, 1983.
Міхаіл Гальпэрын, 1984.
Цыўя Любеткін, 1985.
Іцхак Цукерман, 1985.
Мойшэ Авігдор Аміель, 1987.
Мэнахэм Бэгін, 1993, 2004.
Іцхак Рабі́н, 1995, 2005.
Эліяху бэн Шлямо Зальман, 1997.
Сямён Дубнаў, 2002.
Самуіл Магілевер, 2008.

Паходжаньне прозьвішча «Патапчук» (Потапчук). Ангельская вэрсыя

Ірляндзкая сям’я, што больш за 20 год займаецца вывучэньнем паходжаньня прозьвішчаў, параўнальна нядаўна (у параўнаньні з часам вывучэньня) запачаткавала бачыну ў сэціве, дзе зьмясьціла вынікі сваіх дасьледваньняў. Выпадкова пашчасьціла на яе натрапіць.

Хто зь вядомых габрэяў з паходжаньня беларусы?

Ці нават карэктней паставіць пытаньне іншым чынам. Бо хацелася б тут пералічыць ня толькі «вядомых у сьвеце», але і ўласна ўнутры Ізраілю. То бок, для нас яны можа і не такія важкія постаці, але ў ізраільскім культурным, палітычным ці рэлігійным жыцьці аказвалі/аказваюць уплыў.
Ну і, акрамя таго, тут будуць сустракацца асобы, якія можа і не беларусы […]

Беларускія БЕЛАРУСКІЯ блёгі

Нечакана для сябе нават патрапіў у складзены Міколкам сьпіс беларускіх блёгаў-самастойнікаў. Нечакана, але ж прыемна. І што дамэн *.org там упамінаецца ня так часта (не-папса ). Але вось тое, што ў сьпісе толькі 5 беларускамоўных блёгаў, засмучае…
Таму дадам тут яшчэ колькі беларускіх блёгаў, якія цікавыя мне. Праўда, чытаць я рсс-стужку цяперака стаў зусім рэдка… І […]

Першыя беларускія маркі

Адным з атрыбутаў ці нават сымбалем дзяржаўнасьці зьяўляецца паштовая марка. У гэтай сувязі напэўна ж невыпадкова, што першая па-сапраўднаму беларуская марка зьвязаная са зьяўленьнем нашае незалежнае дзяржавы – Беларускае Народнае Рэспублікі.
БНР, створаная ва ўмовах нямецкай акупацыі, ня была ў стане адразу выпусьціць свае паштовыя маркі. Тым ня менш, спроба такая была…

Бянігна Іванаўна Луцэвіч

(1857 - 30 чэрвеня 1942)
У сям’і арандатараў Валасевічаў было 7 дзетак - Камілія, Антон, Францішак, Садалія, Міхал, Сафія ды Бянігна. Жылі яны ў фальварку Няшота на Стаўбцоўшчыне (цяпер в.Ручын Стаўбцоўскага раёна), маці іхняя, Кацярына Валасевіч, была валявой ды рашучай гаспадыняй. Даведаўшыся пра знаёмства дачкі з Дамінікам Луцэвічам, маці забараніла сустракацца ды тым болей думаць пра […]