headermask image

header image

category archive listing Category Archives: філятэлія

Маркі ААН

Распачатая новая старонка (пакуль што віртуальная, бо альбом трэба купляць новы) ў калекцыі марак: мне прыслалі ладную кіпу марак Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. На падставе аналізу дызайну ўсіх марак можна зрабіць выснову, што лёгка будзе пазнаць іх здалёк: графіка нескладаная, нават амаль схематычная.

Тым ня меней, гэта не прымітывізм, а менавіта прастата́ ў мастацтве. Што не дагаворвае […]

Найдзівосныя маркі сьвету

Для тых, хто думае, што маркі - гэта зьбіраньне аднастайных простакутных (у лепшым выпадку трохкутных) кавалачкаў паперы…
Марка Гібралтару з кавалачкамі горнага пылу. У 2002 годзе Гібралтар зьмясьціў часьцінку сябе на паштовай марцы “Скала Гібралтару”. Прычым зьмясьціў як літаральна, дык і фігуральна: на верхні слой маркі напыленыя дробненькія кавалачкі гэтага геалягічнага аб’екту, найболей пазнавальнага ў краіне. […]

Найкаштоўныя маркі сьвету

Адным зь першых (калі ня першым) пытаньнем маіх калегаў па працы, калі яны даведаліся пра маё захапленьне філятэліяй, было пытаньне пра самую дарагую марку ў маёй калекцыі. Пытаньне прымушае задумвацца, асабліва калі пачыналася ўсё не дзеля ўкладаньня грошай у такую вось форму рухомай маёмасьці, а проста як хобі.
Што ж, я перагледзеў усе свае маркі, каб […]

Самыя пахкія маркі сьвету

Чаго толькі не прыдумляюць для таго, каб зацікавіць калекцыянэраў марак настолькі, што яны гатовыя выкласьці любыя грошы за марку, кошт якое ў пэрспэктыве будзе павялічвацца і павялічвацца. На філятэлістаў і спадзяюцца збольшага выдаўцы паштовых марак, калі друкуюць пэўныя калекцыі ў вялізных накладах. Але гэтыя наклады асядаюць у альбомах і ў асноўным ніколі не ўжываюцца для […]

12 невядомых зьвестак пра Нобэлеўскую прэмію

Швэцыя ёсьць радзімай Альфрэда Нобэля, вынаходцы дынаміту ды іншых выбуховых рэчываў. Большую частку свайго багацьця ён выдаткаваў на забесьпячэньне сваёй прэміі ў фізыцы, хіміі, літаратуры, фізыялёгіі ці мэдыцыне, а таксама прэміі міру.
Як і большасьць людзей, вы, пэўна, думаеце, што Нобэлеўскую прэмію атрымоўвалі толькі лепшыя зь лепшых. Магчыма, вы лічыце таксама, што ўзнагарода адпаведнага камітэту прысуджалася […]