Адным з атрыбутаў ці нават сымбалем дзяржаўнасьці зьяўляецца паштовая марка. У гэтай сувязі напэўна ж невыпадкова, што першая па-сапраўднаму беларуская марка зьвязаная са зьяўленьнем нашае незалежнае дзяржавы – Беларускае Народнае Рэспублікі.
БНР, створаная ва ўмовах нямецкай акупацыі, ня была ў стане адразу выпусьціць свае паштовыя маркі. Тым ня менш, спроба такая была…
Пра маркі Беларускай Народнай Рэспублікі

(1857 - 30 чэрвеня 1942)
У сям’і арандатараў Валасевічаў было 7 дзетак - Камілія, Антон, Францішак, Садалія, Міхал, Сафія ды Бянігна. Жылі яны ў фальварку Няшота на Стаўбцоўшчыне (цяпер в.Ручын Стаўбцоўскага раёна), маці іхняя, Кацярына Валасевіч, была валявой ды рашучай гаспадыняй. Даведаўшыся пра знаёмства дачкі з Дамінікам Луцэвічам, маці забараніла сустракацца ды тым болей думаць пра шлюб зь бедным арандатарам (Дамініку Луцэвічу на час знаёмства зь Бянігнай было 33 гады, ёй - 22).
Хочам даведацца, чым жа адметная гэтая жанчына.

Прафэсар, першы пасьляваенны рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Во як яно бывае: выяўляецца, БДСА сталася першай вышэйшай навучальнай установай у БССР. Але гэта крыху іншая гісторыя.
Перад вайной М. М. Каўцэвіч займаў пасаду дэкана агранамічнага факультэту акадэміі і заведаваў катэдрай фізыкі.
Біяграфія М. М. Каўцэвіча
September 1, 2008 – 23:10
Распачатая новая старонка (пакуль што віртуальная, бо альбом трэба купляць новы) ў калекцыі марак: мне прыслалі ладную кіпу марак Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. На падставе аналізу дызайну ўсіх марак можна зрабіць выснову, што лёгка будзе пазнаць іх здалёк: графіка нескладаная, нават амаль схематычная.

Тым ня меней, гэта не прымітывізм, а менавіта прастата? ў мастацтве. Што не дагаворвае графіка, дапаўняе тэкст. І вось гэта ёсьць самае цікавае…
Працягнуць чытанку.
Для тых, хто думае, што маркі - гэта зьбіраньне аднастайных простакутных (у лепшым выпадку трохкутных) кавалачкаў паперы…
Марка Гібралтару з кавалачкамі горнага пылу.
У 2002 годзе Гібралтар зьмясьціў часьцінку сябе на паштовай марцы “Скала Гібралтару”. Прычым зьмясьціў як літаральна, дык і фігуральна: на верхні слой маркі напыленыя дробненькія кавалачкі гэтага геалягічнага аб’екту, найболей пазнавальнага ў краіне. Набываючы адно, атрымоўваем другое ў падарунак!
…І чытаем далей…
Адным зь першых (калі ня першым) пытаньнем маіх калегаў па працы, калі яны даведаліся пра маё захапленьне філятэліяй, было пытаньне пра самую дарагую марку ў маёй калекцыі. Пытаньне прымушае задумвацца, асабліва калі пачыналася ўсё не дзеля ўкладаньня грошай у такую вось форму рухомай маёмасьці, а проста як хобі.
Што ж, я перагледзеў усе свае маркі, каб для самога сябе высьветліць гэта. Канечне ж, я ня стаў зьвярацца з каталёгамі па кожнай марцы. Проста склаў невялічкі сьпіс самых каштоўных для мяне марак.
Гэта нават і не калекцыйная марка па сутнасьці, затое я ведаю на ўсе 99,5%, што ні ў кога больш такое няма.
Служыла для адміністрацыйнай аплаты за часамі польскае ўлады (фіскальныя маркі). Прыблізна як за савецкім часам існавалі маркі для аплаты членскіх унёскаў.
Гэтая марка каштоўная тым, што нічога болей беларускага між савецкіх марак я яшчэ дагэтуль ня бачыў. Ну максымум архітэктурныя помнікі якога Полацку. А прысьвечаных пэрсанальна беларусам марак дык і ўвогуле цяжка ўзгадаць. А тут - Купала. І дастаўся ён даволі проста і банальна: набыты ў калекцыянэра праз сэціва.
Адныя зь першых беларускіх незалежных марак. Натуральна, што не маглі ня быць надрукаваныя нацыянальныя сымбалі, якія на той час ужо і яшчэ былі дзяржаўнымі. Іх проста прыемна мець у калекцыі. Канечне, сымболіка яшчэ вернецца і ў тым ліку на маркі, аднак па законах жанру фармат і дызайн гэтых, чацьвёртае і пятае беларускае марак, застануцца непаўторныя.
P.S. А першай беларускай маркай стаўся “Крыж Эўфрасіньні Полацкае”. Такім чынам, выдаваць маркі Беларусь пачала з 1992 году. У той час як вядомыя дзьве маркі Ўкраіны датаваныя 1991 годам, а літоўцы ў 1990-м ужо друкавалі стандартовыя выпускі, у 1991-м годзе мелі неблагі гадавы выпуск марак.
А цяпер да сусьветных рэкордаў у кошце марак…
Чаго толькі не прыдумляюць для таго, каб зацікавіць калекцыянэраў марак настолькі, што яны гатовыя выкласьці любыя грошы за марку, кошт якое ў пэрспэктыве будзе павялічвацца і павялічвацца. На філятэлістаў і спадзяюцца збольшага выдаўцы паштовых марак, калі друкуюць пэўныя калекцыі ў вялізных накладах. Але гэтыя наклады асядаюць у альбомах і ў асноўным ніколі не ўжываюцца для аплаты паштовае перасылкі. Адным са спосабаў завабіць калекцыянэраў ёсьць выпуск… пахкіх марак, якіх зьявілася за апошнія 35 год дастатне ў розных краінах. З цягам часу, магчыма, праз павелічэньне накладу такіх марак, можна будзе іх сустрэць і ў звычайнай перапісцы. Дзякуючы Tony Servies і я меў магчымасьць пабачыць хоць на малюнках тое, пра што дагэтуль ніколі ня чуў.
- Маркі Бутану з водарам ружы.
Бутан, маленькая эканамічна слабаразьвітая краіна, месьціцца між Індыяй і Кітаем. На дзіва, нястача грошай у краіне не пераходзіць у бедзтва, паколькі, па ацэнцы бесстаронніх крыніцаў, такіх, як ААН, Бутан неаднаразова прызнаваўся адным з самых задаволеных народаў у сьвеце. Адсюль, на думку аўтара арыгінальнага пасту, й ідзе тая разнастайнасьць марак, якая выдаецца тамашнім паштовым зьвязам.
У 1973 годзе шасьцімарачны набор кветак, выпушчаны ў Бутане, стаўся першымі ў сьвеце пахкімі маркамі. У працэсе друкаваньня падкладка марак прапітвалася эсэнцыяй ружаў, пасьля даштампоўваўся малюнак.
Схацелася да калекцыі мець падобныя? Зразумела - мала таго, што прыгожыя, дык яшчэ і прыемна пахнуць. Што мяне яшчэ болей зьдзівіла, дык гэта тое, што яны ёсьць у свабодным продажы! Чыстыя! Поўны камплект з шасьці марак! Усяго за 3 эўра! Дастаўка абыдзецца, на жаль, у два зь нечым разы даражэй… Калі хто будзе праездам у Гарлэме (можна забраць у тамтэйшай краме), папярэдзіце, калі ласка.
З часу выпуску першых пахучых марак найбольш выпускаецца марак з пахам менавіта кветак. (якія яшчэ прыдумваюць водары, чытайма далей)
Швэцыя ёсьць радзімай Альфрэда Нобэля, вынаходцы дынаміту ды іншых выбуховых рэчываў. Большую частку свайго багацьця ён выдаткаваў на забесьпячэньне сваёй прэміі ў фізыцы, хіміі, літаратуры, фізыялёгіі ці мэдыцыне, а таксама прэміі міру.
Як і большасьць людзей, вы, пэўна, думаеце, што Нобэлеўскую прэмію атрымоўвалі толькі лепшыя зь лепшых. Магчыма, вы лічыце таксама, што ўзнагарода адпаведнага камітэту прысуджалася неверагодным прарывам у навуцы і міратворчым працэсе. Вы таксама ведаеце, што Нобэлеўская прэмія не прысуджаецца пасьмяротна. Калі вы згодныя хаця б з адным з гэтых сьцверджаньняў, тады будзеце прыемна зьдзіўленыя…
Вось некалькі цікавых хвактаў пра Нобэлеўскую прэмію, яе ляўрэатаў (і не-ляўрэатаў), што зьменяць вашыя ранейшыя перакананьні.